Пенсіі ў Беларусі будуць павышацца і надалей - Мінпрацы і сацабароны
17 сакавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Пенсіі ў Беларусі будуць павышацца, аднак гаварыць аб нейкіх канкрэтных тэрмінах пакуль яшчэ рана. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Мінпрацы і сацабароны Ларыса Яшкова сёння на online канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.
Ларыса Яшкова нагадала, што апошняе павышэнне пенсій было зусім нядаўна - у лістападзе мінулага года. Тады пенсіі падраслі адразу на 10%. А ў цэлым за 2010 год памеры пенсій павялічваліся тройчы.
Прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны праінфармавала, што за апошнія пяць гадоў пенсіі беларусаў выраслі больш чым у 1,6 раза ў рэальным выражэнні (гэта значыць з улікам інфляцыі).-0-