Пенсіі ў Беларусі будуць выплачаны датэрмінова ў сувязі з Радаўніцай
8 красавіка, Мінск /Алена Прус - БелТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі з Радаўніцай, паведамілі карэспандэнту БелТА ў РУП "Белпошта".
Дадатковая выплата пенсій (дапамог) за 13 красавіка 2010 года ў Мінску пачнецца ўжо з 9 красавіка, у Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай абласцях - з 10 красавіка. У сельскай мясцовасці Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей выплаты будуць ажыццёўлены з 10 красавіка, у гарадской мясцовасці - з 12 красавіка.
У РУП "Белпошта" праінфармавалі, што 12 красавіка з'яўляецца працоўным днём для ўсіх гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі, а 13 красавіка будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Фінансаванне для выплаты пенсій праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме.-0-