Пенсіянер у Дубровенскім раёне на агародзе замест чарвякоў для рыбалкі адкапаў снарады

2 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. У Дубровенскім раёне пенсіянер, збіраючыся на рыбалку, капаў чарвякоў, а знайшоў снарады, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў. Нечаканай знаходкай здзівіў 69-гадовага мужчыну з вёскі Калінаўка ўласны агарод. Спробы знайсці на ім чарвякоў прывялі да выяўлення двух артылерыйскіх снарадаў калібрам 45 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны. Не рызыкуючы далей шукаць прынаду, пенсіянер звярнуўся ў міліцыю. Сапёры в/ч 5524, якія прыехалі на размініраванне, абследавалі ўсю тэрыторыю дома няўдачлівага рыбалова, аднак іншых боепрыпасаў не выявілі. Снарады вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-