Пенсіянерка з Полацка атрымала моцныя апёкі пры ўключэнні газавай пліты
Пенсіянерка з Полацка атрымала сур'ёзныя апёкі ў выніку ўспышкі газапаветранай сумесі. Няшчасны выпадак адбыўся рана раніцай 27 мая. 75-гадовая гаспадыня хацела ўключыць пліту (у доме выкарыстоўваецца прывазны газ у балонах). Адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.
Жанчына атрымала апёкі I-II ступені на 50% цела, пацярпелі спіна, ногі і рукі. У доме пашкоджаны аконныя рамы, шклопакеты, газавая пліта, аздабленне столі.
Расследаваннем прычыны ўспышкі займаецца прадпрыемства "Полацкгаз".
Па паведамленні АУСМУС