Пенсіянеры з Полацка вырашылі супрацьстаяць старасці

Пенсионеры из Полоцка решили противостоять старости

Полацкая ініцыятыўная група пажылых людзей з актыўным удзелам "Душэўныя сустрэчы" рэалізуе праграму "Антыэйджынг" па супрацьдзеянні ўзросту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).

"Полацкія пенсіянеры вырашылі супрацьстаяць старасцi i негатыўнаму ўспрыманню людзей пажылога ўзросту. Мэта праграмы "Антыэйджынг" - наладзіць грамадства i саміх пажылых на пазітыўнае стаўленне да ўзросту. Плануецца правесці цыкл заняткаў па макіяжы для сталае ўзросту, аздараўленчых працэдурах, харчаванню i набыцці навыкаў зносін паміж людзьмі розных узростаў", - растлумачылi ў арганізацыi.

"Антыэйджынг" - адна з iнiцыятыў праекта "Пашырэнне магчымасцей пажылых людзей у прыняццi рашэнняў па пытаннях iх паўнавартаснага ўдзелу ў жыццi грамадства", якi стартаваў у Беларусі ў 2013 годзе.

"У Віцебскай вобласцi дзейнiчае больш за 20 iнiцыятыўных груп пажылых людзей. Большасць з iх было створана па праекце "Умацаванне службы сясцёр мiласэрнасцi", якi ў гэтым годзе заканчвае сваё дзеянне. Адзiнаццаць груп прынялi ўдзел у конкурсе iнiцыятыў па праекце, прысвечаным пажылым i накiраваным на дапамогу ў рэалiзацыi iх асабiстага патэнцыялу. Усе iдэi былi падтрыманы i атрымалi мiнi-гранты", - паведамiлi ў абласной арганізацыi БТЧК.

Цiкавыя iнiцыятывы акрамя Полацка будуць рэалiзаваны ў Оршы, Сенне i Першамайскiм раёне Вiцебска. Група пажылых "Аршанскi блюз" занялася стварэннем "Школы бяспекi", у якой будуць праводзiцца спецыяльныя заняткi для пажылых па пажарнай, дарожнай, фiнансавай бяспекi i правiльным харчаваннi, а таксама прававой граматнасцi. У Сенне iнiцыятыўныя пенсiянеры разам з Чырвоным Крыжом ствараюць Цэнтр развiцця валанцёрскага руху пажылых, а ў Першамайскiм раёне Вiцебска клуб "Залаты ўзрост" займаецца стварэннем школы прававой граматнасцi.

Праект па пашырэнні магчымасцей пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці грамадства рэалізуецца ў Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай камісіі, Аўстрыйскага агенцтва па развіцці Швейцарскага і Аўстрыйскага Чырвонага Крыжа.

Алена Ціханава