Пенсіянеры ў Беларусі з 1 мая атрымаюць 50% зніжку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа
Пенсіянерам у Беларусі з 1 мая па 30 верасня прадастаўляецца зніжка 50% пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Права на атрыманне зніжкі прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў". Разам з тым дакумент не прадугледжвае прадастаўлення льготы на праезд у электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі). Таксама зніжка 50% не распаўсюджваецца на цягнікі гарадскіх ліній.
У прэс-цэнтры БЧ нагадалі, што для набыцця льготных праязных дакументаў пасажырам трэба прад'явіць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.