Перабродскі сельвыканкам Міёрскага раёна атрымае фінансавую падтрымку ў рамках праекта ЕС і ПРААН
22 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пераброцкі сельскі выканаўчы камітэт Міёрскага раёна атрымае фінансавую падтрымку ў межах сумесdef праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН "Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня сельвыканкама Віктар Дзераванчык.
Конкурснай камісіяй па адборы ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні была адобрана ініцыятыва сельвыканкама па стварэнні музея рыбалоўства на шляху Зялёнага маршруту з Полацка ў Браслаў. Цяпер сельвыканкам пачаў працэдуру перадачы невыкарыстоўванага будынка пад музей і ўжо ў жніўні плануе прыступіць да рамонту і афармлення экспазіцыі.
Па словах Віктара Дзераванчыка, ідэя стварэння экамузея ўзнікла невыпадкова, бо Пераброцце заўсёды славілася сваімі рыбакамі і багатымі ўловамі. Водныя багацці знайшлі адлюстраванне нават на гербе гэтай вёскі - адзінай у вобласці, якая мае свае геральдычныя сімвалы. У экспазіцыі будуць прадстаўлены рыбалоўныя прылады, якія спрадвеку выкарыстоўваліся беларусамі, пудзілы насельнікаў тутэйшых азёр і рэчак. Магчыма, што ў далейшым у наведвальнікаў музея з'явіцца магчымасць злавіць жывых асобін на старадаўнія прылады.
Як адзначыў суразмоўца, стварэнне музея з'яўляецца працягам супрацоўніцтва сельвыканкама з заснавальнікамі еўрапейскіх грантаў. Першым паспяховым вопытам стала ўвод у эксплуатацыю энергаэфектыўнай кацельні ў дзіцячым санаторыі "Расінка", дзе ініцыятарам праекта і распарадчыкам сродкаў таксама выступаў Пераброцкі сельвыканкам.-0-