Пераброска сельгастэхнікі паміж абласцямі Беларусі павінна быць абгрунтаванай - А.Лукашэнка

11 жніўня, Нясвіжскі раён /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Перакіданне сельгастэхнікі падчас уборачнай кампаніі паміж абласцямі Беларусі павінна быць абгрунтаваным. Такі загад паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сельгасарганізацыі Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Перакідаць тэхніку трэба вельмі акуратна і разумна, яна дарагая", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Што тычыцца сітуацыі з уборкай ураджаю, то Прэзідэнт сказаў: "Віцебская і Мінская вобласці адстаюць з уборкай на 5-7 дзён, на 2 дні - гродзенцы. Я ўжо казаў, што галоўнае - хуткасць. А мы не паспяваем. Гэта ж жнівень, і гэтыя 3-5 дзён можа быць праблематычна нагнаць". Як было дакладзена Прэзідэнту, у краіне ўбрана 58% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа складае 39,1 ц/га. За мінулыя суткі прадэманстраваны рэкордны тэмп уборкі ў 6%. Нягледзячы на тое, што ў бліжэйшых краінах у гэтым годзе неўраджай, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што магчыма выгадней будзе не прадаваць збожжа за мяжу, а эфектна выкарыстоўваць яго ўнутры краіны. "У гэтым годзе цэны за збожжа будуць добрымі. Але калі "прапусціць" збожжа праз жывёлагадоўлю, і гэта будзе выгадней, то гэтым шляхам трэба ісці", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы закрануў таксама пытанне тэхналогіі вытворчасці малака. Ён падкрэсліў, што неабходна ствараць новыя фермы. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, неабходна мець на ўвазе, што малако не супраць набываць і ў Еўрасаюзе, але для гэтага яго неабходна сертыфікаваць па еўрапейскіх стандартах.-0-