Пералічваць грошы ў выбарчыя фонды кандыдатаў у дэпутаты можна будзе праз інтэрнэт-банкінг
Спецыяльныя выбарчыя рахункі прэтэндэнты на месцы ў парламенце адкрываюць пасля таго, як іх зарэгіструюць кандыдатамі ў дэпутаты ў падраздзяленнях Беларусбанка. Наўвядзенне цяперашняй выбарчай кампаніі ў тым, што пералічваць сродкі ў фонд можна праз сістэму інтэрнэт-банкінгу.
Выбарчыя фонды ствараюцца добраахвотна для фінансавання перадвыбарнай агітацыі. Ён можа быць сфарміраваны за кошт уласных сродкаў кандыдата ў дэпутаты (не больш за 1000 базавых велічынь, цяпер гэтая сума складае Br25,5 тыс.). Грамадзяне таксама маюць права ўносіць ахвяраванні. Памер унёску аднаго чалавека ў сукупнасці не можа перавышаць 5 базавых велічынь, гэта Br127,5. Юрыдычная асоба можа пералічыць не больш за 10 БВ (Br255). Агульная сума расходаў не павінна перавышаць 1000 базавых.
На пасяджэнні абмяркоўваўся таксама парадак дэкларавання даходаў і маёмасці прэтэндэнтаў на месца ў парламенце.
Акрамя таго, ЦВК зацвердзіў палажэнні аб парадку выкарыстання СМІ кандыдатамі ў дэпутаты, разгледзеў пытанне аб Назіральным савеце па кантролі за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарнай агітацыі.
Як паведамлялася, выступленні будуць праходзіць па працоўных днях з 20 кастрычніка ў рэйтынгавы час: па радыё з 7.00 да 8.00, па ТБ - з 19.00 да 20.00. Для кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, плануецца вылучыць эфірны час на канале "Беларусь 3", па Мінскай вобласці - на СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па абласцях, час прадаставяць абласныя тэлерадыёкампаніі. Наўвядзенне гэтага года - выступленні будуць суправаджацца субтытрамі і сурдаперакладам.
Радыёвыступы кандыдатаў у дэпутаты пройдуць толькі на абласных дзяржаўных радыёстанцыях. У прыватнасці, для Мінскай вобласці гэта "Мінская хваля", для Мінска - "Радыё-Мінск".
Што тычыцца друкаваных выданняў, то публікаваць праграмы кандыдатаў у дэпутаты плануецца ў двух цэнтральных газетах ("Звязда" і "Рэспубліка"). Прапануецца выкарыстоўваць магчымасці абласных газет - дзяржаўных або з удзелам дзяржаўнага капіталу, а таксама раённых ці гарадскіх.