Перанос працоўных дзён на навагоднія святы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2015 годзе. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна №1060 ад 10 лістапада 2014 года.
Працоўны дзень з пятніцы 2 студзеня пераносіцца на суботу 10 студзеня. Такім чынам, на Новы год выхаднымі будуць 1, 2, 3 і 4 студзеня.
Акрамя таго, працоўны дзень з панядзелка 20 красавіка (Радуніца) пераносіцца на суботу 25 красавіка.