Перанос працоўных дзён у 2021 годзе - Саўмін прыняў рашэнне аб працоўным графіку
Працоўныя дні ў 2021 годзе пераносяцца з пятніцы 8 студзеня на суботу 16 студзеня і з панядзелка 10 мая на суботу 15 мая, паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.
Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 9 лістапада 2020 года № 635.
"Арганізацыі з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) могуць пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку, не парушаючы заканадаўства", - распавялі ў прэс-службе.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з ч.6 арт.136 Працоўнага кодэкса Беларусі.