Перапіс лясных жыхароў правялі ў Віцебскай вобласці

17 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Перапіс лясных жыхароў завяршыўся ў Віцебскай вобласці. Рост пагалоўя ўсіх капытных паляўнічых відаў зафіксаваны па выніках зімовага ўліку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па ахове і выкарыстанні зямель, лясоў, жывёльнага і расліннага свету, асабліва ахоўных тэрыторый Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Гарланаў. У параўнанні з уліковымі данымі 2009 года ў 2010 годзе колькасць ласёў вырасла з 6909 да 7165, аленяў высакародных - з 739 да 893, казуль - з 12671 да 12893, дзікоў - з 15617 да 16275. Сёлета зімой палічылі і баброў (іх лічаць раз на два гады). Колькасць найбуйнейшага ў Еўропе грызуна ў вобласці складае 16425 галоў. Як адзначыў Генадзь Гарланаў, дынаміка прыросту колькасці жывёл у вобласці застаецца стабільнай. Гэта сведчыць аб тым, што паляўнічыя гаспадаркі вядуць працу не толькі па здабычы, але і па захаванні паляўнічых відаў жывёл. У бягучым паляўнічым сезоне паляўнічыя здабылі 783 ласі, 20 аленяў, 1230 казуль, 7912 дзікоў.-0-