Пералікі пенсій у Беларусі будуць ажыццёўлены ў жніўні і лістападзе
5 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БелТА/. Пераразлікі пенсій у Беларусі будуць ажыццёўлены з 1 жніўня і 1 лістапада бягучага года. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, перадае карэспандэнт БелТА.
"Чым вышэйшымі будуць тэмпы росту заработнай платы за папярэдні перыяд, тым вышэйшым будзе і памер пенсіі", - падкрэсліла міністр.
Яна нагадала, што ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ў гэтым годзе павінна быць чатыры пераразлікі пенсіі. Два з іх, у лютым і маі, ужо праведзены.
Акрамя таго, дадала Мар'яна Шчоткіна, "ва ўрадзе будуць абмяркоўвацца пытанні аб дадатковых мерах па падтрыманні дабрабыту народа і яго прымнажэнні". -0-