Перасячэнне мяжы ў пешым парадку ў міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску «Грыгораўшчына» і «Урбаны» абмежавана
Полацкі памежны атрад інфармуе аб часовым спыненні пешага руху праз аўтадарожныя пункты пропуску.
Полацкі памежны атрад інфармуе грамадзян аб тым, што з мэтай прыняцця мер па забеспячэнні бяспечнага руху фізічных асоб, якія перасякаюць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь з Латвійскай і Літоўскай Рэспублікамі ў пешым парадку, для падтрымання ўстаноўленага рэжыму ў аўтадарожных пунктах пропуску, а таксама стварэння ўмоў для правядзення мытнага і памежнага кантролю з мінімальнымі затратамі часу, з 1 кастрычніка 2014 года часова спыняецца пешы рух праз аўтадарожныя пункты пропуску.
У прыватнасці, на ўчастку адказнасці Полацкага памежнага атрада часова будзе абмежавана перасячэнне мяжы ў пешым парадку ў міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску «Грыгораўшчына» і «Урбаны» на беларуска-латвійскай мяжы.
Запуск ва ўказаныя пункты пропуску асоб, якія рухаюцца на веласіпедах, будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці іх прыбыцця да пункта пропуску, пры гэтым запуск іх на тэрыторыю пункта пропуску будзе чаргавацца з легкавымі транспартнымі сродкамі. Асобы, якія рухаюцца на веласіпедах, прыярытэтамі пешаходаў карыстацца не будуць.
Даведкава: з пачатку бягучага года Дзяржаўную мяжу з краінамі Еўрасаюза перасякло больш за 2 млн. 200 тыс. пешаходаў, беларуска-латвійскую з іх больш за 100 тыс. чалавек.
Прымаючы пад увагу існуючыя праблемы бяспекі грамадзян, якія перасякаюць мяжу пешым парадкам, і аб'ектыўную немагчымасць абслугоўваць аб'ёмы пешага руху Дзяржпагранкамітэт просіць грамадзян з разуменнем ставіцца да часовых нязручнасцей і просіць улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары спосабу перасячэння дзяржаўнай мяжы.
Дадатковую інфармацыю аб парадку ажыццяўлення памежнага кантролю можна атрымаць на інфармацыйным партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь www.gpk.gov.by.
Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада