Пераход на новыя арэндныя адносіны не выклікаў росту ставак арэнднай платы ў Віцебскай вобласці

13 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Стаўкі арэнднай платы па дагаворах арэнды аб'ектаў камунальнай уласнасці ў Віцебскай вобласці істотна не змяніліся і склаліся на ўзроўні чацвёртага квартала 2009 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара абласнога тэрытарыяльнага фонду "Віцебскаблмаёмасць" Святлана Лукашэвіч па выніках маніторынгу змяненняў арэнднай платы, праведзенага фондам у першым квартале бягучага года. Маніторынг арэнднай платы праводзіцца ў сувязі з пераходам на адзіны падыход да фарміравання ставак арэнднай платы, які прадугледжаны ўказам №518 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю". Для адаптацыі суб'ектаў гаспадарання да новых умоў арэндных адносін фонд "Віцебскаблмаёмасць" арганізаваў тлумачальную кампанію, у тым ліку ў раённых цэнтрах. Усяго ў ходзе працэсу перазаключэння дагавораў арэнды фондам разгледжана каля 50 пісьмовых зваротаў, якія ў асноўным закраналі пытанні прымянення павышаючых каэфіцыентаў да базавых ставак арэнднай платы, а таксама вызначэння плошчаў арэндуемых памяшканняў. Штодня спецыялісты фонду прымалі да 30 вусных зваротаў суб'ектаў гаспадарання па гэтых пытаннях. Акрамя таго, камісія, якая дзейнічае пры аблвыканкаме па разглядзе пытанняў арэндных адносін, у цесным кантакце з прадпрымальніцкімі структурамі аператыўна разглядала ўсе праблемныя пытанні, якія ўзнікалі, і выпрацоўвала меры па іх вырашэнні. Асаблівая ўвага нададзена фарміраванню ставак арэнднай платы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Усяго ў вобласці дзейнічаюць 26 такіх гандлёвых аб'ектаў. У цяперашні час дагаворы арэнды цалкам прыведзены ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам. У ходзе маніторынгу адзначана павышэнне ставак па шэрагу аб'ектаў у межах 5%, што звязана са скасаваннем раней устаноўленых паніжаючых каэфіцыентаў для шэрагу суб'ектаў гаспадарання і арганізацый. У 2009 годзе ў Віцебскай вобласці было арандавана больш за 750 тыс. кв. м плошчаў аб'ектаў камунальнай уласнасці, у бюджэт паступіла звыш Br6 млрд. арэнднай платы.-0-