Перапахаванне астанкаў 35 мірных жыхароў, расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны, пройдзе ў Чашніцкім раёне

Перезахоронение останков 35 мирных жителей, расстрелянных в годы ВОВ, пройдет в Чашникском районе

Астанкі 35 мірных жыхароў, расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны, будуць пахаваны сёння ў Чашніцкім раёне, расказала карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Чашніцкага райвыканкама Таццяна Пчолкіна.

На працягу многіх гадоў жыхары раёна звярталіся ў органы ўлады з просьбай праверыць звесткі аб тым, што каля вёскі Копцевічы знаходзіцца месца масавых расстрэлаў мірных жыхароў. Па сведчаннях відавочцаў, у гады акупацыі фашысты знішчалі там людзей розных нацыянальнасцей: і беларусаў, і палякаў, і яўрэяў, і цыганоў. Ідучы насустрач пажаданням жыхароў, райвыканкам звярнуўся па дапамогу ў 52 асобны пошукавы батальён, які непасрэдна займаецца пошукам загінуўшых салдат і мірнага насельніцтва.

У ходзе работы батальёна ў месцы, якое паказвалі мясцовыя жыхары, і былі выяўлены астанкі 35 чалавек. На жаль, устанавіць іх імёны не ўяўляецца магчымым. Жалобная цырымонія перапахавання пройдзе ў вёсцы Копцевічы. Астанкі спачынуць у брацкай магіле.