Перспектыўныя рашэнні ў менеджменце і маркетынгу будуць прадстаўлены на дзелавым форуме ў Віцебску

30 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Сучасныя метады арганізацыі і вядзення бізнесу, перспектыўныя рашэнні ў галіне менеджменту і маркетынгу будуць прадстаўлены на II Міжнародным эканамічным форуме "Твой бізнес" 29 кастрычніка ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар камунальнага кансалтынгавага унітарнага прадпрыемства "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу" Людміла Пракоф'ева. Праект, задуманы ў мінулым годзе як міжрэгіянальны, становіцца традыцыйным мерапрыемствам. Больш таго, у гэтым годзе цікавасць да рэгіянальнай выставы праявілі бізнесмены і бізнес-структуры з Расіі, Швецыі і Польшчы, вядуцца перамовы па ўдзеле ў праекце прадстаўнікоў яшчэ некалькіх краін.

30 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Сучасныя метады арганізацыі і вядзення бізнесу, перспектыўныя рашэнні ў галіне менеджменту і маркетынгу будуць прадстаўлены на II Міжнародным эканамічным форуме "Твой бізнес" 29 кастрычніка ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар камунальнага кансалтынгавага унітарнага прадпрыемства "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу" Людміла Пракоф'ева.

Праект, задуманы ў мінулым годзе як міжрэгіянальны, становіцца традыцыйным мерапрыемствам. Больш таго, у гэтым годзе цікавасць да рэгіянальнай выставы праявілі бізнесмены і бізнес-структуры з Расіі, Швецыі і Польшчы, вядуцца перамовы па ўдзеле ў праекце прадстаўнікоў яшчэ некалькіх краін. Мэтамі форуму з'яўляюцца павышэнне ўспрымальнасці кіраўнікоў рэгіянальных бізнес-структур да новых ідэй у арганізацыі эфектыўнага кіравання, прапаганда ўкаранення сучасных інструментаў вядзення бізнесу. Правядзенне падобнага мерапрыемства будзе спрыяць прасоўванню кансалтынгавых, маркетынгавых і іншых паслуг на ўнутраны рынак.

Праграма аднадзённага мерапрыемства будзе насычанай і разнастайнай. Асноўнымі падзеямі стануць выстава, дзе будуць прадстаўлены прадукты і рашэнні па шырокім спектры паслуг для бізнесу, і канферэнцыя "Эфектыўныя тэхналогіі паспяховага бізнесу". Галоўнай тэмай канферэнцыі будзе прадстаўленне перадавых тэхналогій менеджменту і маркетынгу як складнікаў канкурэнтаздольнага прадпрыемства і абгрунтаванне неабходнасці іх прымянення. У праграме форуму - правядзенне бізнес-сустрэчы дзелавых колаў краін - удзельніц праекта, семінараў і майстар-класаў па ўкараненні інструментаў паспяховага бізнесу, а таксама прэзентацыі інвестыцыйных праектаў.

Падчас выставы Віцебскі цэнтр маркетынгу і абласны фонд "Віцебскаблмаёмасць" арганізуюць прэзентацыю маёмасных комплексаў, аб'ектаў нерухомасці, якія плануюцца да продажу ў гэтым годзе, і гатовых бізнесаў. "Асноўная мэтавая аўдыторыя нашага праекта - гэта кіраўнікі прадпрыемстваў, бізнесмены, зацікаўленыя ў павышэнні канкурэнтаздольнасці свайго бізнесу, у тым ліку шляхам укаранення сучасных рашэнняў у сферы кіравання", - адзначыла Людміла Пракоф'ева.

Арганізатарамі форуму выступаюць упраўленне па развіцці прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку Віцебскага аблвыканкама, камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу", Віцебскі абласны саюз наймальнікаў, ГА "Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў".-0-