Перспектывы развіцця Аршанскага раёна абмяркоўваюць на адкрытым выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама
Сурьёзна пра сацыяльна-эканамічную перазагрузку Оршы загаварылі амаль два гады таму. Падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу на Аршаншчыну асаблівую ўвагу звярнуў Кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што дзяржорганы і мясцовыя ўлады павінны паказаць, як у кароткі прамежак часу трэба развіваць буйны і складаны рэгіён. Трэба, каб перабудова раённага маштабу зрабіла жыццё аршанцаў больш камфортным і ўтульным, дазволіла ім больш зарабляць. Таксама неабходна, каб яна паслужыла добрым прыкладам для іншых гарадоў і рэгіёнаў краіны, якія маюць патрэбу ў абнаўленні.
31 снежня 2018-га быў падпісаны ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці». Была зацверджана Праграма развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года. Назіраць адзін з першых дзейсных крокаў яе рэалізацыі можна было літаральна тыдзень таму. Тады побач з пасёлкам Бальбасава была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга найбуйнейшага мультымадальнага прамыслова-лагістычнага цэнтра краіны «Брэміна Орша». Ён забяспечыць аптымальныя ўмовы для перапрацоўкі і перамяшчэння тавараў ад вытворцаў да спажыўцоў на рынках Еўрапейскага і Мытнага саюзаў. На складах, у адміністрацыйна-бытавым корпусе, на аўтамабільнай стаянцы для грузавых і легкавых аўтамабіляў, у службах памежнага, мытнага і ветэрынарнага кантролю ўжо працуюць 100 чалавек. У перспектыве колькасць працоўных месцаў можа вырасці да 2 тысяч. А што далей?
Чарговыя крокі рэалізацыі Праграмы развіцця Аршанскага раёна абмяркоўваюць сёння на адкрытым выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама. Удзел у пасяджэнні, якое праходзіць у Оршы, прымаюць старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарстнёў, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, кіраўнік справамі Прэзідэнта Віктар Шэйман, а таксама іншыя кіраўнікі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.