Першая крытая пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі з'явілася ў Чашніках

Первая крытая площадка с уличными тренажерами появилась в Чашниках
У дзяцей у Чашніках нядаўна з'явілася новае месца для карыснага адпачынку – першая крытая пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі.

Яна размяшчаецца на вуліцы Ленінскай у асяроддзі шматпавярховікаў. Гэты выдатны падарунак жыхарам мікрараёна зрабілі работнікі гарадской ЖКГ, якія займаліся добраўпарадкаваннем пляцоўкі сваімі сіламі. Яны ж закупілі дзесяць трэнажораў і ўсталявалі іх на радасць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Вядома, задавальненне гэта не з танных. Сярэдні кошт толькі аднаго трэнажора – 500 рублёў. Таму важна, каб гараджане бераглі зробленае для іх.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Леанід Пляшко, падобныя пачынанні трэба працягваць, укладанні абавязкова сябе апраўдаюць. Калі чашнічане пагодзяцца ўзяць на сябе частку затрат, то ЖКГ на далевых умовах набые абсталяванне і зоймецца ўстаноўкай трэнажораў і добраўпарадкаваннем пляцовак.

"Віцебскія весці".