Першая лыжаролерная траса з'явіцца ў Віцебску да пачатку летняга сезону

13 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Работы па будаўніцтве першай лыжаролернай трасы і лодачнай станцыі пачаліся ў Віцебску, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Леанід Кавалёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Спартыўна-аздараўленчая зона з'явіцца ў адным з найпрыгажэйшых куткоў абласнога цэнтра - уздоўж поймы ракі Віцьба. Тут будуць добраўпарадкаваны трохкіламетровая траса для катання на ролікавых каньках, футбольнае поле, валейбольная пляцоўка. Па самой рацэ можна будзе пакатацца на лодках і катамаранах, якія здаюцца напракат. Грамадскае харчаванне і гандлёвыя прадпрыемствы разгорнуць перасоўныя кропкі, каб адпачывальнікам было дзе перакусіць. Па словах Леаніда Кавалёва, спартыўна-аздараўленчая зона прыме гараджан ужо ў пачатку гэтага лета. Сродкі - каля Br200 млн. - на добраўпарадкаванне спартыўна-аздараўленчай зоны зарабілі на суботніку ў сакавіку самі гараджане. Аднак гэта толькі пачатковы этап добраўпарадкавання парку, падкрэсліў Леанід Кавалёў. Цяпер вядзецца падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на добраўпарадкаванне гэтай тэрыторыі з будаўніцтвам стацыянарнага кафэ, дзіцячага парку атракцыёнаў, лодачнага пірса. Па словах намесніка старшыні гарвыканкама, да новага праекта праяўляюць цікавасць інвестары.-0-