Першая ва Ўнівэрсытэцкая стаматалягічная клініка ў Беларусі адкрылася пры ВДМУ

Тут будзе абслугоўвацца частка жыхароў Віцебска, а таксама студэнты ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, што дазволіць аказаць спецыялізаваную дапамогу і разгрузіць паліклінічнае звяно. Па вялікім рахунку, установа з'яўляецца паліклінікай сучаснасці і будучыні, шматпрофільным медыцынскім цэнтрам для аказання высокакваліфікаванай стаматалагічнай дапамогі і клінічнай базай для практыкаарыентаванага навучання студэнтаў.

– Тут штодзённа на сучасным абсталяванні, у камфортных умовах, пад кіраўніцтвам кваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў нашага ўніверсітэта студэнты стаматалагічнага факультэта будуць павышаць сваю кампетэнцыю, авалодваць неабходнымі практычнымі навыкамі, – паведаміў падчас урачыстага адкрыцця член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, рэктар ВДМУ Анатоль Шчасны. – Гэта першы такі вопыт, паліклініка для нас важная не толькі як адукацыйная пляцоўка, яе з'яўленне і прызначэнне сведчаць аб тым, што мы працуем у цеснай узаемасувязі з практычнай аховай здароўя.

Віншуючы выкладчыкаў і студэнтаў з такой знамянальнай падзеяй, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пянін адзначыў, што з'яўленне такога унікальнага аб'екта – сведчанне таго, што наша ахова здароўя развіваецца і рухаецца наперад, адпавядае сучасным патрабаванням.


"Віцебскія весці"