Першая віртуальная выстава беларускіх вытворцаў Made in Belarus #AgroFood адкрыецца ў чэрвені

Первая виртуальная выставка белорусских производителей Made in Belarus #AgroFood откроется в июне

Першая віртуальная выстава беларускіх вытворцаў Made in Belarus #AgroFood пачне працу 16 чэрвеня 2020 года і прадставіць прадукцыю вядучых беларускіх прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання. Мерапрыемства адкрые серыю віртуальных спецыялізаваных выстаў Made in Belarus Online, прысвечаных розным галінам прамысловасці і накіраваных на прэзентацыю беларускай прадукцыі і паслуг дзелавым колам у розных рэгіёнах свету.


Глабальная санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка стварае неабходнасць аддаленай працы для бізнесу ў шэрагу краін. У гэтых умовах, а таксама з улікам пераносу традыцыйных выстаў на больш познія тэрміны, віртуальная выстава можа стаць зручным часовым рашэннем – пляцоўкай, якая дазволіць прадставіць глабальнай бізнес-аўдыторыі навінкі беларускай вытворчасці і знайсці дзелавых партнёраў, зацікаўленых у набыцці прадукцыі.

Выстава будзе ўяўляць сабой інтэрактыўную экспазіцыю, якая складаецца з віртуальных стэндаў беларускіх прадпрыемстваў. На кожным стэндзе будуць размешчаны віртуальныя ўзоры прадукцыі, відэаролікі, дзелавыя прапановы. Наведвальнікі стэндаў змогуць азнаёміцца з персанальным відэа-прывітаннем і пагутарыць з прадстаўніком прадпрыемства пры дапамозе тэкставага чата. Уся інфармацыя будзе прадстаўлена на рускай і англійскай мовах.

У павільёне Agro будуць прадстаўлены сельскагаспадарчая тэхніка і абсталяванне, тэхналогіі і распрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі, угнаенні і сродкі абароны раслін; павільён Food прадэманструе прадукты харчавання і напоі.

Чакаецца, што выставу наведае больш за пяць тысяч прадстаўнікоў дзелавых колаў і дзяржаўных структур Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Украіны – краін, выбраных арганізатарам мерапрыемства для правядзення мэтавай рэкламы і прасоўвання. У той жа час ужо цяпер да выставы праяўляюць цікавасць прадстаўнікі бізнесу з Кітая і краін Лацінскай Амерыкі, таму ёсць падставы чакаць, што аўдыторыя мерапрыемства ўключыць у сябе і шэраг іншых краін. Наведванне выставы – бясплатнае

(з абавязковай рэгістрацыяй).

У межах выставы пройдзе Міжнародны аграрны анлайн-форум, дзе адбудзецца абмеркаванне бягучай сітуацыі ў сельскагаспадарчай і знешнегандлёвай сферы з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў з розных краін.

Шырокае кола беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў, зацікаўленых у пашырэнні экспарту, атрымае магчымасць прадэманстраваць сваю прадукцыю і паслугі на выставе. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 мая 2020 года.

Генеральным партнёрам выставы MadeinBelarus #AgroFood з'яўляецца Мінскі малочны завод №1, партнёрам – СТАА ”Гейм Стрим“ – Мінскі цэнтр распрацоўкі WorldofTanks.

Арганізатар серыі віртуальных выстаў MadeinBelarusOnline – прадпрыемства ”Белінтэрэкспа“ Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, якое за час свайго існавання правяло звыш 250 выстаў і экспазіцый у 60 краінах свету. Першая віртуальная выстава MadeinBelarus #AgroFood праводзіцца пры падтрымцы і ўдзеле галіновых міністэрстваў і бізнес-асацыяцый Беларусі і іншых краін.

У ліпені і жніўні 2020 года ”Белінтэрэкспа“ БелГПП плануе таксама правесці віртуальныя выставы MadeinBelarus #Build і MadeinBelarus #TechMach, прысвечаныя дэманстрацыі прадукцыі, паслуг і навуковых распрацовак у галіне будаўніцтва і дрэваапрацоўкі, машынабудавання і металаапрацоўкі, электратэхнікі, аўтаматызацыі, прыборабудавання, здабыўной прамысловасці, нафтахіміі і экалогіі.

Кантактная інфармацыя па пытаннях супрацоўніцтва і ўдзелу: аддзел замежных выстаў УП ”Белінтэрэкспа“ БелГПП, тэл.: +375 17 334 82 00, маб: +375 44 509 12 06, e-mail: anna@belinterexpo.by. Вэбсайт: www.belinterexpo.by