Першая ў унутраных войсках МУС Беларусі харугва з'явіцца ў воінскай часці ў Полацку

11 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Упершыню воінскай часцы ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь будзе ўручаны духоўны сцяг - харугва. Гэтай гонару ўдастоена воінская часць 5530, якая дыслацыруецца ў Полацку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце Сяргей Козак. Уручэнне харугвы з выявай Божай Маці адбудзецца ў Полацку 16 сакавіка - напярэдадні Дня ўнутраных войскаў. З гэтага моманту духоўны сцяг будзе суправаджаць воінаў пры найбольш знамянальных падзеях, напрыклад, падчас прыняцця прысягі, у дні святаў і памятных дат. Галоўнае прызначэнне харугвы - духоўная падтрымка вайскоўцаў. Ва ўрачыстай цырымоніі ў Полацку возьмуць удзел злучэнні і часці Полацкага гарнізона. Дзве з іх будуць стаяць пад сваімі духоўнымі сцягамі - часць памежных войскаў і атрад полацкіх кадэтаў. Разам з воінамі і святарамі ў гэты памятны для воінскай часці дзень будуць і свецкія ўлады горада. Аб'яднанню намаганняў у маральным і патрыятычным выхаванні абаронцаў Айчыны ў значнай ступені спрыяла пагадненне аб узаемадзеянні паміж унутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой, заключанае ў маі 1998 года.-0-