Першынство Беларусі па конным спорце пройдзе 21-23 мая ў Барані

20 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першынство Беларусі па конным спорце пройдзе 21-23 мая ў Барані на базе Цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і конегадоўлі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове. У спаборніцтвах возьмуць удзел дарослыя спартсмены і юніёры. Усяго чакаецца каля 50 чалавек. Удзельнікам трэба будзе разыграць тры камплекты ўзнагарод. Так, у першым заліку выступяць юнакі і дзяўчаты 1992 года нараджэння і маладзейшыя. У другім і трэцім - спартсмены старэйшыя за 18 гадоў на конях 4-5 гадоў і 5-6 гадоў адпаведна. Пераможцаў вызначаць у асабістым першынстве і камандным заліку. Яны будуць узнагароджаны прызамі, медалямі і ганаровымі дыпломамі. Лепшай камандзе таксама ўручаць Кубак. Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Цэнтр алімпійскага рэзерву па конным спорце і конегадоўлі г.Барань.-0-