Першае вучэбна-вытворчае аб'яднанне па падрыхтоўцы маладых журналістаў створана ў Віцебскай вобласці

4 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Першае ва Ушацкім раёне вучэбна-вытворчае аб'яднанне па падрыхтоўцы маладых журналістаў створана на базе абласной газеты "Віцебскі рабочы". Пагадненне аб гэтым падпісана паміж рэдакцыяй выдання і Віцебскім дзяржаўным універсітэтам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны рэдактар "Віцебскага рабочага" Алена Бегунова. Партнёрам абласной газеты стаў філалагічны факультэт універсітэта, дзе вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці "літаратурная праца ў газетах і часопісах". Дзякуючы супрацоўніцтву ВНУ і рэдакцыі ў будучых журналістаў з'явіцца магчымасць з першага курса на практыцы асвойваць асновы працы ў газеце - ад карэктуры і вёрсткі да падрыхтоўкі рэпартажаў і артыкулаў. Па словах Алены Бегуновай, у найбліжэйшай перспектыве газета плануе стварыць моладзевую рэдакцыю і сіламі пачаткоўцаў журналістаў выдаваць спецыяльныя выпускі газеты. Як лічыць галоўны рэдактар, стварэнне вучэбна-вытворчага аб'яднання будзе спрыяць больш высокай практычнай падрыхтоўцы спецыялістаў і дапаможа ва ўкамплектаванні дэфіцыту журналісцкіх кадраў для выданняў вобласці.-0-