Першай пляцоўкай рэалізацыі праекта «Віцебск і Пскоў: гарады-пабрацімы» стала СШ №21 г.Віцебска
Дружба паміж Віцебскам і Псковам ахоплівае самыя розныя напрамкі супрацоўніцтва.
Нядаўна пскоўскія школьнікі наведалі з дружнім візітам СШ №21, на базе якой арганізаваны клуб ЮНЕСКА «Прайд». У лютым яго члены разам з валанцёрамі прыступілі да рэалізацыі праекта «Віцебск і Пскоў: гарады-пабрацімы».
- Першым этапам партнёрства стаў абмен электроннымі лістамі са школамі расійскіх гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Віцебска. – распавядае куратар клуба Алена Кутоўская. – Першымі адгукнуліся навучэнцы пскоўскай сярэдняй школы №24 імя Л.М. Смалякова. Дзеці хутка пазнаёміліся праз сацыяльныя сеткі. Вынікам стасункаў стаў рэальны прыезд віртуальных сяброў у госці. З вопытам вучэбнай і творчай дзейнасці нашых дзяцей пазнаёміліся 20 школьнікаў з Пскова. Праграма сустрэчы была насычанай, уключала канцэрт, гульні-трэнінгі, але асабліва гасцей уразілі экскурсіі па Віцебску. У верасні плануем скарыстацца прапановай нанесці адказны візіт. У перспектыве члены клуба «Прайд» маюць намер наладзіць стасункі і з прадстаўнікамі вучэбных устаноў іншых гарадоў, у тым ліку Еўропы і Кітая, з якімі ў Віцебска маюцца сяброўскія адносіны.
Андрэй Захараў, «Віцьбічы». Фота аўтара.