Першую энергію з вады атрымалі на Віцебскай ГЭС — самай магутнай у краіне. Станцыя працуе ў тэставым рэжыме
Віцебская ГЭС будзе выпрацоўваць 138 мільёнаў кілават штогод. Гэтага хопіць, напрыклад, каб забяспечыць увесь Віцебскі раён. Кантракт на будаўніцтва электрастанцыі заключылі з Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй па электраабсталяванні (CNEEC). Кошт праекта — каля 190 мільёнаў долараў. Узводзяць ГЭС за кошт крэдытаў банка развіцця КНР.
Будаўніцтва ГЭС практычна завяршылі. Наперадзе — запуск і добраўпарадкаванне. На поўную моц станцыя запрацуе вясной 2017 года. Але ўжо да канца бягучага ў беларускай энергасістэме з'явіцца першая энергія Заходняй Дзвіны.
— Праца ГЭС знізіць спажыванне вуглевадародаў, якія мы закупляем у Расіі. Гэта павысіць энергетычную бяспеку нашай краіны, — адзначыў намеснік гендырэктара прадпрыемства «Віцебскэнерга» Юрый Міцьковец.