Першую ў Віцебску зарадную станцыю для электрамабіляў усталявала ААТ "Віцязь"

Першую ў абласным цэнтры зарадную станцыю для электрамабіляў усталявала ААТ «Віцязь» і бясплатна прадастаўляе паслугу запраўкі аўтааматарам. Маркетынгавая акцыя адзінага беларускага вытворцы такіх інавацыйных прылад працягнецца, па папярэдняй інфармацыі, да канца года. Пасведчанне зараджэння новай эры аўтапрама на віцебскай зямлі знаходзіцца на праспекце Будаўнікоў – першынец працуе на завадской паркоўцы побач з фірменным магазінам.

Серыйны экзэмпляр выпушчаны пад найменнем «Віцязь ЕС-301». Ацаніць спажывецкія ўласцівасці станцыі змогуць пакуль нямногія. У абласным цэнтры ўладальнікаў электрамабіляў можна пералічыць па пальцах адной рукі, а ўсяго па беларускіх дарогах бегае, па ацэнцы вытворцы, некалькі дзясяткаў аўто на электрацягненні. Але «Віцязь» гэта не бянтэжыць, бо першапачаткова праект разлічаны на перспектыву. Натхняльнікам і ідэолагам новацыі лічыцца экс-генеральны дырэктар Сяргей Гунько, які сёння кіруе прамысловасцю краіны ў ранзе намесніка міністра. Дарэчы, электразапраўка «Віцязя» неўзабаве з'явіцца і каля будынка Мінпрама ў сталіцы.

Магчыма, гэту прыладу і будзе выкарыстоўваць падчас паездак у Мінск жыхар Віцебска Сяргей, уладальнік ярка-чырвонага «японца» на электрацягненні Nissan Lеаf. А да з'яўлення заправак “Віцязя” яму даводзілася спадзявацца на ўласную інжынерную кемлівасць, ахвотнасць уладальнікаў аб'ектаў сэрвісу ды салідарнасць уладальнікаў электрокара, якія дапамагаюць вырашаць пытанне ў іншых гарадах. Сяргей жыве ў прыватным доме, дзе прывык зараджаць аўто ад звычайнай разеткі. Узмацніў праводку, паставіў двухтарифны лічыльнік, каб зараджацца ноччу. Для гэтага цалкам хапае 8 гадзін. А дарога да Мінска займае 7-8 гадзін, бо прыходзіцца рабіць працяглы прыпынак. Аб падзарадцы ён дамовіўся з уладальнікам прыдарожнага кафэ ў Лепельскім раёне. У сталіцы таксама даводзілася вырашаць пытанне дзякуючы асабістым кантактам, але Сяргей спадзяецца, што са з'яўленнем заправак «Віцязя» праблемы застануцца ў мінулым.

ДАРЭЧЫ: Станцыя прызначана для эксплуатацыі ў публічных месцах: у паркінгах, на стаянках гіпермаркетаў і бізнес-цэнтраў, там, дзе

машына прастойвае некалькі гадзін, якіх будзе дастаткова для зарадкі.

Па словах кіраўніка сектара распрацоўкі ААТ «Віцязь» Тараса Клімчанкі, інтэрфейс падключэння электрамабіля да зараднай прылады рэалізаваны ў двух відах: трохфазны злучальны раз'ём еўрапейскага стандарту Type 2 і ўніверсальны варыянт – бытавая еўраразетка. Гэта дазваляе выкарыстоўваць беларускую распрацоўку для абслугоўвання электрамабіляў розных вытворцаў, абсталяваных адрознымі тыпамі раз'ёмаў, а таксама для зарадкі электраматацыклаў, гіраскутэраў і электравеласіпедаў.

З дапамогай станцыі зараджаюцца акумулятары электрамабіляў у двух рэжымах – трохфазным пераменным токам (380 В, 32 А, рэжым Mode 3), пры гэтым спатрэбіцца 2-4 гадзіны, а таксама ў аднафазным рэжыме (230 В, 16 А або рэжым Mode 1), пры гэтым час зарадкі расцягнецца на 8-10 гадзін. Доступ аўтааматараў да сістэмы кіравання дае загадзя аплачаная бескантактная карта з выкарыстаннем RFID-тэхналогіі або праз мабільную сувязь (SMS-паведамленне на канкрэтны нумар альбо з выкарыстаннем мабільнага прыкладання). Як будзе адбывацца ўзаемадзеянне карыстальніка са станцыяй, вырашае заказчык, які атрымае па сваім запыце тэхналагічнае рашэнне распрацоўшчыкаў.

Адсутнасць развітой зараднай інфраструктуры стварае адно з галоўных перашкод для развіцця электрамабільнасці. Зрэшты, сёння і лідары, і пачаткоўцы сусветнага аўтапрама ўсвядомілі, што будучыня – за электрычнымі рухавікамі. Пры дзяржаўнай падтрымцы пераход на новую тэхналогію магчымы за кароткі перыяд часу, калі электрамабіль са звычайнага дарагога задавальнення ператворыцца ў агульнадаступнае аўто. І «Віцязь» працуе на апярэджанне.

– Па нашых ацэнках, у няблізкай перспектыве патрэба беларускага рынку ў зарадных станцыях для электрамабіляў складзе да 800 прылад у год, адзначыў намеснік начальніка аддзела маркетынгу ААТ «Віцязь» Аляксандр Матросаў. – Зыходзячы з гэтага выбудоўваецца вытворчая праграма. Калі ў 2017 годзе «Віцязь» выпусціць два дзясяткі вырабаў, то ўжо ў наступным годзе разлічваем выйсці на вытворчасць

500 адзінак, а да 2020-га гэты аб'ём павялічыцца да 2 тыс. станцый. Рынак толькі фарміруецца, наш завод разлічвае на актыўны рост попыту і, адпаведна, рыхтуецца максімальна задаволіць патрэбнасць у падобных прыладах. Паралельна прапрацоўваюцца магчымасці прасоўвання вырабу на знешнія рынкі, перш за ўсё ў расійскім напрамку.

Сяргей Антонаў. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».