Першыя акцыі па добраўпарадкаванні памятных месцаў і мемарыялаў прайшлі ў Віцебскай вобласці

На Віцебшчыне сёння прайшлі першыя акцыі па добраўпарадкаванні памятных мясцін і мемарыяльных комплексаў. Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатыні працоўныя дэсанты наводзілі парадак на мемарыяльных комплексах у Докшыцкім і Чашніцкім раёнах.


«Месца болю і смутку, дзе востра адчуваеш далікатнасць і каштоўнасць чалавечага жыцця, усведамляеш каштоўнасць мірнага шляху развіцця сваёй краіны і параўноўваеш з эталонам свае асабістыя душэўныя каштоўнасці», – так коратка абазначыла для сябе мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы вёскі Шунеўка дырэктар Бегамльскага музея народнай славы Вольга Таляронак. Паводле яе слоў, гэта першая акцыя па навядзенні парадку пасля зімы, якая праходзіць у раёне штогод напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатыні:


– У Докшыцкім раёне фашысцкія акупанты спалілі 132 вёскі, загінула звыш 20 тыс. мірных жыхароў. Тры вёскі – Азарцы, Залатухі  і Шунеўка  – былі спалены разам з насельніцтвам. Яны так і не паўсталі з попелу. Гэтая зямля стала сімвалам мужнасці і стойкасці нашых землякоў. Для мяне глыбока сімвалічна, што вясновыя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на мемарыяльных комплексах пачынаюцца менавіта з такіх памятных мясцін.

Мітынгам-рэквіемам 9 сакавіка ўшанавалі памяць 114 спаленых жыхароў вёскі Вішанкі ў Чашніцкім раёне. А сёння на гэтай святой зямлі, дзе зараз знаходзіцца аднайменны мемарыяльны комплекс, таксама прайшоў суботник. Работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, актывісты БРСМ, навучэнцыцяпінскай сярэдняй школы, валанцёры грамадскіх арганізацый займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі. У красавіку тут плануецца больш масавы суботник з прыцягненнем шэфскіх арганізацый для высадкі кветак, пабелкі дрэў і іншых дробных работ. «Гэта адно з самых трагічных месцаў памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на маёй малой радзіме», – падкрэсліла вучаніца 11-га класа сярэдняй школы № 1 г.Чашнікі Аліна Хрыпач. Дзяўчына прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, часта з сябрамі і такімі ж энтузіястамі дапамагае прыводзіць у парадак мемарыялы, ладзіць зорныя паходы па мясцінах воінскай славы:

/>– Важна не проста памятаць пра падзеі ваенных гадоў, а справай падмацоўваць свае словы і перакананні. Менавіта так, праз учынкі, фарміруецца асоба і характар чалавека. Для нас, беларусаў, такія месцы заўсёды будуць якарамі, якія не дадуць сказіць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і падмяніць праўду.

Па матэрыялах "СБ" і БЕЛТА.