Першыя фестывальныя мерапрыемствы «Славянскага базару» пройдуць ужо сёння

Сёння на сцэне Летняга амфітэатра прагучаць пазыўныя XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». І хоць афіцыйнае адкрыццё форуму адбудзецца 13 ліпеня, горад на Дзвіне пачынае свята на тры дні раней, насуперак сцвярджэнню, што панядзелак – дзень цяжкі.

Першыя фарбы ў фестывальную палітру ўнясе вялікі Рэмбрант. Выстава шэдэўраў галандскага мастака з прыватнай італьянскай калекцыі ў Мастацкім музеі адкрые выставачны праект «Славянскага базару». А на наступны дзень тут жа адбудзецца прэзентацыя экспазіцыі арыгінальных сярэднявечных паясоў XVIII – XIX стагоддзяў, у тым ліку слуцкіх.

Канцэртную праграму на галоўнай пляцоўцы «Славянскага базару» пачне 10 ліпеня заслужаная артыстка Расіі Зара, якая выступіць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Другім на сцэну Летняга амфітэатра 11 ліпеня выйдзе Рыгор Лепс. А ў КЗ «Віцебск» з аўторка пачнецца XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс.

А пакуль фестывальная сталіца наводзіць апошні бляск перад пачаткам грандыёзнага культурнага форуму, які збярэ ў Віцебску прадстаўнікоў 37 краін.

«Віцебскія весці».