Першыя камбайнеры-тысячнікі ў Віцебскай вобласці атрымаюць узнагароды прама ў полі

30 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Першыя камбайнеры-тысячнікі гаспадарак Віцебскай вобласці атрымаюць сёння дыпломы і грашовыя прэміі прама ў полі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Першым тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж братоў Жарнасек з філіяла "Заазер'е" ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат". Аляксандр і Валерый Жарнасек на камбайне КЗС-1218 пераадолелі тысячны ру_беж у другой палове дня 29 ліпеня. Літаральна праз лічаныя гадзіны ў Аршанскім раёне такога ж выніку дабіўся экіпаж СПК "Купалаўскі" у складзе Вячаслава Сярнова і Уладзіміра Мігдалева, якія таксама працуюць на КЗС-1218. Арганізатары абласнога аператыўнага спаборніцтва (абкам прафсаюзаў АПК і камітэт па сельскай гаспадарцы аблвыканкама) вырашылі ўнесці змяненні ва ўмовы ўзнагароджання перадавікоў жніва і заахвоціць адразу два экіпажы камбайнераў, якія першымі намалацілі тысячу тон збожжа. Яны будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі ў памеры шасці базавых велічынь кожны (адзін БВ - Br35 тыс.). Паводле даных на 30 ліпеня, гаспадаркі Віцебскай вобласці ўбралі больш за 178 тыс.га, або амаль 40% збожжавага кліну. Намалочана 432,3 тыс.т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць складае 24,3 ц/га.-0-