Першыя мерапрыемствы і канцэрты «Славянскага базару» адбудуцца сёння ў Віцебску
Першыя мерапрыемствы і канцэртныя праграмы XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць сёння ў фестывальнай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ніколі яшчэ дадатковыя дні фестывалю не былі настолькі насычаны падзеямі. Гонар адкрыць культурную праграму форуму належыць Мастацкаму музею, дзе адбудзецца прэзентацыя выставы сапраўдных работ двух найвялікшых іспанскіх мастакоў сучаснасці - Сальвадора Далі і Пабла Пікаса. Упершыню ў Віцебску будуць выстаўлены трыццаць керамік Пікаса, а таксама ўся кераміка, графічныя работы і самыя знакамітыя скульптуры Далі. Арганізатары выставачнага праекта - Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і расійскі бізнесмен, калекцыянер і мецэнат Аляксандр Шадрын.
Затым у міжнародным прэс-цэнтры фестывалю адбудзецца "Зорны час" з вядомым расійскім акцёрам тэатра і кіно Сяргеем Безрукавым.
Канцэртную праграму "Славянскага базару" ў Летнім амфітэатры адкрые "Шоу Аляксандра Алешкі" а 18.00, пасля якога а 22.00 тут жа пачнецца сольнік Рыгора Лепса. Дарэчы, квіткі на гэты канцэрт аказаліся аднымі з самых запатрабаваных і былі раскуплены ў першую чаргу.
Таксама 7 ліпеня а 20.00 адкрыецца занавес адразу на дзвюх пляцоўках "Тэатральных сустрэч-2015". У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры ім. Я. Коласа будзе паказаны спектакль маскоўскага Губернскага тэатра па апавяданнях М. Задорнава "Вясна", а ў канцэртнай зале "Віцебск" запланавана праграма Генадзя Хазанава пад назвай "Стрэс-канферэнцыя".
Кацярына Князева