Першыя партыі дубровенскага сінтэпону паступілі на швейныя фабрыкі Віцебску і Менску

Первые партии дубровенского синтепона поступили на швейные фабрики Витебска и Минска

Першыя партыі сінтэпону, вырабленага дубровенскім прыватным прадпрыемствам, паступілі на швейныя фабрыкі Віцебска і Мінска.

ТАА «БТ-Сінтез» зарэгістравана летась. Спатрэбіўся час для праходжання сертыфікацыі, мантажу абсталявання, адпрацоўкі тэхналагічнага працэсу. На прадпрыемстве ўстаноўлена сучасная кітайская лінія, якая выпускае за змену каля 5 км сінтэпону, створана 7 працоўных месцаў. У будучыні, па словах дырэктара ТАА «БТ-Сінтез» Андрэя Капылова, вытворчасць будзе развівацца.

У Дубровенскім раёне працуюць 47 прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці і 154 індывідуальных прадпрымальніка, больш за палову з іх займаюцца гандлем і аказаннем рознага роду паслуг.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"