Першы арэндны дом уведзены ў эксплуатацыю ў Віцебску

Первый арендный дом введен в эксплуатацию в Витебске

Актам прыёмачнай камісіі дом у Білева-3 31 студзеня прыняты ў эксплуатацыю. У якасці генеральнага падрадчыка выступіў Віцебскі ДСК, заказчыкам — камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Капітальнае будаўніцтва горада Віцебска». Агульны кошт аб'екта склаў каля 32 мільярдаў беларускіх рублёў (без уліку аздабленчых фасадных работ), крыніца фінансавання — абласны бюджэт. Плошча 120-кватэрнага дома, які складаецца з адна- і двухпакаёвых кватэр, — 6 тысяч 415 квадратных метраў. Уласнікам жылля пасля рашэння гарвыканкама і перадачы на ​​баланс стане ЖРЭТ Першамайскага раёна.

Ірына Азевіч, "Віцьбічы"