Першы экіпаж камбайнераў-тысячнікаў з'явіўся на жніве ў Віцебскай вобласці

Прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь


Дуэт камбайнераў з Аршанскага раёна першым у Віцебскай вобласці намалаціў тысячу тон збожжа новага ўраджаю, паведамілі ў абкаме прафсаюза работнікаў АПК.

Перадавікі жніва працуюць у сельскагаспадарчым вытворчым кооператыве "Ларынаўка". Экіпаж у складзе старэйшага камбайнера Мікалая Захаранкі і камбайнера Сяргея Каткоўскага на раніцу сённяшняга дня намалаціў больш за 1 тыс. т збожжа. Хлебаробы вядуць жніво на камбайне Lexion-580. Паводле даных на раніцу 1 жніўня, у вобласці скашана 57,3 тыс. га хлебнай нівы, што складае 16,3% ад агульнай колькасці плошчаў збожжавых і зерневых бабовых культур. Хлебаробы намалацілі 171,5 тыс. т збожжа, пры сярэдняй ураджайнасці 29,9 ц/га. У цэлым аграрыям вобласці трэба ўбраць больш за 350 тыс. га.

Алена Ціханава - БЕЛТА.