Першы экіпаж-трохтысячнік вызначыўся на жніве ў Віцебскай вобласці
Першы экіпаж-трохтысячнік у Віцебскай вобласці ўшанавалі сёння ў Аршанскім раёне. І зноў на п'едэстале – сямейны тандэм Валянціна і Уладзіслава Лапцінскіх.
Нагадаем, што лідары жніва першымі ў вобласці пераадолелі тысячны рубіж. І зараз віншаванні і каштоўныя падарункі ад старшыні аблвыканкама Мікалая Шарстнёва бацька і сын прымаюць прама ў полі ўжо з нагоды трохтысячнага намалоту. Кіраўнік вобласці, віншуючы аграрыяў, пажадаў ім новых рубяжоў, а таксама каб надвор'е і тэхніка не падводзілі.

Удвох Лапцінскія працуюць ужо чацвёрты сезон, ім даверылі магутную імпартную тэхніку. Характэрна, што старэйшы ў экіпажы – сын Уладзіслаў. Бацька – мудры настаўнік і памочнік.