Першы этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе пройдзе ў Віцебскім раёне

21 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першы этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе адбудзецца падчас традыцыйнага заезду аўтагоншчыкаў памяці М.Ф.Шмырэва, які пройдзе 25-26 красавіка ў Віцебскім раёне. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама. У спаборніцтвах на ўжо знаёмай аўтатрасе ў Тулавым возьмуць удзел каля 50 спартсменаў з Беларусі і Расіі, якія будуць змагацца ў чатырох класах аўтамабіляў у залежнасці ад аб'ёму рухавіка. Фінальныя заезды ўдзельнікаў адбудуцца 25 красавіка з 13.00 у класах "Нацыянальны", "Д-1" і 26 красавіка з 12.30 у класах "Д-2" і "Д-1 юніёр". Акрамя займальнага відовішча на трасе, арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі забаўляльную шоу-праграму, якая адбудзецца ў другі дзень спаборніцтваў. Усе ахвотныя змогуць здзейсніць аглядны палёт на верталёце МІ-2, палюбавацца на паказальныя выступленні парашутыстаў віцебскага аэраклуба ДАСААФ і ўбачыць заезды квадрацыклістаў. Таксама будзе арганізавана выязны гандаль. Мерапрыемства праводзіцца ДАСААФ пры садзейнічанні Беларускай аўтамабільнай федэрацыі.-0-