Першы фельчарска-акушэрскі пункт, пабудаваны з экалагічна чыстых матэрыялаў, адкрыты ў Лепельскім раёне
Першы ў Віцебскай вобласці эко-ФАП адкрыты 7 кастрычніка ў Лепельскім раёне ў вёсцы Стары Лепель. Незвычайны фельчарска-акушэрскі пункт пабудаваны з мясцовых экалагічна чыстых матэрыялаў.
Нясучая канструкцыя выканана з дрэва. Сцены запоўнены сумессю з гліны, вады і габлюшкі, а звонку ўцяплены трысняговымі плітамі таўшчынёй 10 см. Гэтым жа ізаляцыйным матэрыялам уцяплена перакрыцце даху, дах зроблены з металачарапіцы.
Праект рэалізаваны сумеснымі намаганнямі МГАА "ЭкаДом" і Лепельскага райвыканкама ў супрацоўніцтве з нямецкімі арганізацыямі Rotary Deutschland Gemeindienst e.V. і Heim-statt Tschernobyl e.V., праграмай малых грантаў ГЭФ ПРААН пры падтрымцы дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці ўпраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.