Першы гіпермаркет у Віцебску пабудуюць бізнэсмэны з Лодзінскага ваяводства
11 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Бізнесмены з Лодзьскага ваяводства пабудуюць у Віцебску першы гіпермаркет. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута падчас візіту дэлегацыі Віцебскай вобласці ў Польшчу, які завяршыўся, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення развіцця прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Валянцін Цветкаў.
Паводле яго слоў, польскія прадпрымальнікі ўжо атрымалі банкаўскія гарантыі на ўдзел у гэтым інвестыцыйным праекце і цяпер чакаюць ад беларускага боку эскізны праект будучай гіганцкай крамы. Як чакаецца, ужо да снежня бягучага года гэты праект будзе прадстаўлены інвестарам. Будаўніцтва гіпермаркета запраектавана ў новым жылым мікрараёне Білева. Тут будзе прадстаўлена прадукцыя як беларускіх вытворцаў, так і прадпрыемстваў Лодзьскага ваяводства.
Яшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва паміж віцебскімі і лодзьскімі бізнесменамі можа стаць лагістыка, упэўнены Валянцін Цветкаў. Польскія кампаніі, якія працуюць у гэтай сферы, прадставілі беларускаму боку для вывучэння некалькі сваіх праектаў і выказалі зацікаўленасць у стварэнні лагістычнага цэнтра на тэрыторыі Віцебскай вобласці.-0-