Першы і «Беларусь-ТБ» пакажуць прамую трансляцыю «Еўрабачання-2011»

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Першым канале і спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь-ТБ" 10, 12 і 14 мая а 22.00 пачнуцца прамыя трансляцыі міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2011" з Дзюсельдорфа (Германія), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Каментаваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Курьян. У фінале балы ад Беларусі агучыць вядучая дзіцячага "Еўрабачання-2010" у Мінску Лейла Ісмаілава. Свой голас за выканаўцу, які спадабаўся, беларускія прыхільнікі папулярнага шоў змогуць аддаць 12 мая ў другім паўфінале і 14 мая ў фінале "Еўрабачання-2011". Магчымасць галасаваць з'явіцца з пачаткам выступлення першага артыста. Каб выказаць сімпатыю конкурсанту, які спадабаўся, дастаткова зрабіць тэлефонны званок або адправіць SMS па нумарах, пазначаных на экране тэлевізара. Пасля выступлення апошняга артыста ў тэлегледачоў будзе 15 дадатковых хвілін, каб зрабіць свой выбар. Галасаваць можна за ўсіх удзельнікаў, акрамя прадстаўніка сваёй краіны. Вынік "Еўрабачання" вызначаецца па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы ў кожнай з краін-удзельніц у суадносінах 50 на 50. Тэлезір'ядальнікі і журы выстаўляюць свае балы лепшым, на іх думку, песням: ад 1 да 8, 10 і 12 балаў. У паўфіналах балы, выстаўленыя ўдзельнікам, не аб'яўляюцца, імёны тых, хто прайшоў у фінал "Еўрабачання-2011", назавуць вядучыя шоў.-0-