Першы конны маршрут з'явіўся ў Беларусі

7 красавіка, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Конны маршрут "Залатая падкоўка" з'явіўся ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кансультант дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Алена Салаўёва. Гэта першы паўнавартасны конны маршрут у Беларусі, які выстаўляецца на агляд і даступны турыстам. Ён распрацаваны адным з турыстычных прадпрыемстваў у горадзе Глыбокае ў рамках міжнароднага праекта. Маршрут ужо апрабаваны і, на думку кансультанта, будзе цікавы турыстам розных узростаў. Усю экскурсію прапануюць прайсці верхам на конях. У час праходжання маршруту турысты змогуць акунуцца ў гісторыю, пазнаёміўшыся з былымі ўладаннямі графа Моле, наведаць сельскія сядзібы і паспрабаваць мясцовыя стравы. Акрамя таго, усім жадаючым прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класе і адчуць на сабе цяжкасці і радасці сялянскага жыцця.-0-