Першы кантэйнерны цягнік з беларускімі піламатэрыяламі даставіў лагістычны комплекс «Брэміна-Орша» у Кітай
Усяго ў 2019 годзе запланавана сфарміраваць да 300 чыгуначных саставаў у Паднябесную і назад.
Першапраходзец, пераадолеўшы больш за 11 тыс. км па Беларусі, Расіі, Манголіі і Кітаю — тэрыторыям эканамічнага пояса Новага шаўковага шляху — адразу загрузіўся кітайскай прадукцыяй для адпраўкі ў Оршу, каб затым прайсці з таварам у краіны ЕС.
Устанаўленне рэгулярных зносін па маршруце Орша — Наньчан будзе спрыяць устойліваму развіццю шматфункцыянальнага прамыслова-лагістычнага комплексу «Брэміна-Орша» ў якасці дыстрыбуцыйнага хаба беларускай прадукцыі, якая пастаўляецца на знешнія рынкі, і росту экспарту лагістычных паслуг.
Аператарамі цягніка выступаюць беларуская кампанія і яе кітайскі лагістычны партнёр COSCO Shipping.
Фота з адкрытых крыніц, носіць ілюстрацыйны характар.