Першы канцэрт замежнага артыста пройдзе сёння на «Славянскім базары ў Віцебску»
8 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першы канцэрт замежнага артыста пройдзе сёння на XIX Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі форуму.
У 22.00 у Летнім амфітэатры сваімі песнямі шматлікіх прыхільнікаў парадуе рамантычны Томас Андэрс. Папулярнасць да нямецкага выканаўцы прыйшла ў 80-я гады, калі ён выступаў разам з Дзітэрам Боленам у складзе дуэта "Modern Talking". Сёння гэты спявак па-ранейшаму ўлюбёны еўрапейскай публікай і з поспехам працягвае сваю музычную кар'еру, рэалізуецца ў розных творчых праектах. На яго рахунку вядомыя ўсім сінглы "Cheri Cheri Lady", "You’re My Heart, You’re My Soul", "Independent Girl", "Why Do You Cry", некалькі работ у кіно і танцавальных праектах, 19 альбомаў, уключаючы выпушчаныя ў складзе групы.
Яшчэ адзін сольны канцэрт дасць у гэты ж дзень у Летнім амфітэатры зорка расійскага шансону Алена Ваенга. Спявачка, актрыса і кампазітар дасягнула вядомасці і змагла заняць годнае месца на эстрадзе дзякуючы свайму моцнаму голасу, неардынарнай манеры выканання, шчырасці і пранікнёнасці тэкстаў. Яна стала аўтарам больш за 800 песень і выпусціла 14 дыскаў.-0-