Першы шматкватэрны дом з ліфтам урачыста адкрылі ў Гарадку
Сёння ў Гарадку адбылася важная падзея – адкрыццё новага 40-кватэрнага дома, дарэчы, першага ў горадзе, які абсталяваны ліфтамі.
Запаветныя ключы ад новых кватэр гараджанцам уручылі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і старшыня райвыканкама Пётр Карабач. 11 шматдзетных сем'яў сталі шчаслівымі ўладальнікамі запаветных квадратных метраў і неўзабаве змогуць па вартасці ацаніць усе перавагі жыцця ў новабудоўлі.








