Першы прытулак для бяздомных жывёл адкрыецца ў 2011 годзе ў Віцебску
3 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У год ката ў Віцебску з'явіцца першы прытулак для бяздомных жывёл, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў даччыным камунальным прадпрыемстве "Вясна", якое выступае заказчыкам работ.
Прытулак будзе разлічаны на знаходжанне 180 сабак і катоў. Праектам прадугледжана абсталяванне памяшканняў пад прыёмнае аддзяленне для жывёл, адміністрацыйна-гаспадарчае аддзяленне, ветэрынарную лячэбніцу, вальеры. Прычым у зімовы час вальеры для катоў будуць ацяпляцца. Кінутым жывёлам у прытулку будуць аказваць неадкладную ветэрынарную дапамогу. Тут жа іх будуць стэрылізаваць.
Агульны кошт рэканструкцыі былога адміністрацыйна-гаспадарчага будынка пад прытулак хатніх жывёл ацэньваецца прыкладна ў Br5 млрд. Палову неабходнай сумы даў спонсар - адно з віцебскіх прадпрыемстваў. З пачатку рэканструкцыі (лістапад 2010 года) ужо асвоена Br1,4 млрд. Першыя вальеры, як плануецца, прымуць жывёл ужо ў красавіку.-0-