Першы снег прайшоў у Віцебску

15 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Першыя сняжынкі закружылі сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сапраўды, снежныя зарады зафіксаваны, пацвердзілі ў Віцебскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя ("Віцебскаблгідрамет"). Снег ідзе на фоне паніжанага тэмпературнага рэжыму: тэмпература кастрычніка пакуль на 1-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Выпадзенне снегу - сведчанне таго, што наступіла глыбокая восень - перадзім'е, кажуць сіноптыкі. Самае ранняе выпадзенне снегу ў Віцебску было зафіксавана 23 верасня 1973 года, самы ранні снежны покрыў усталяваўся 7 кастрычніка 1968 года. А вось 15 кастрычніка 1946 года таўшчыня снежнага слоя складала 4 см. На маючыя адбыцца выхадныя сіноптыкі прагназуюць яснае, але халоднае надвор'е з начной тэмпературай да мінус 5 і дзённай - не вышэй за 8 градусаў цяпла. Магчыма, што да сярэдзіны будучага тыдня восень падорыць свой развітальны пацалунак - будзе сонечна, а тэмпература павысіцца да сярэднекліматычнай нормы. Але гэта будзе ўсяго некалькі дзён. Перадзім'е ўжо наступіла.-0-