Першы ў Беларусі атрад хуткага рэагавання БМКК з'явіцца ў Віцебскай вобласці
12 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Першы ў Беларусі атрад хуткага рэагавання Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з'явіцца ў Віцебску, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК Галіна Жаланава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Фарміраванне прызначана для аказання першай дамедыцынскай, псіхалагічнай і іншай дапамогі ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі. У склад атрада ўвойдуць 12 валанцёраў, прадстаўнікоў розных прафесій. Сярод іх медыкі, супрацоўнікі МНС, маладыя спецыялісты РВУП "Віцязь" і іншыя, спіс у цяперашні час удакладняецца. Адначасова вядзецца распрацоўка нарматыўных дакументаў і палажэнняў, якія тычацца існавання атрада хуткага рэагавання.
Плануецца, што прыступіць да выканання задач ён зможа з верасня гэтага года. Да гэтага часу складу атрада трэба будзе прайсці спецыяльную падрыхтоўку, а таксама трэнінгі з удзелам валанцёраў аналагічных фарміраванняў з іншых краін, дадала Галіна Жаланава.-0-