Першы ў Беларусі студэнцкі ІТ-атрад створаны ў Віцебскай вобласці
Першы ў Беларусі студэнцкі IT-атрад створаны ў Віцебскай вобласці, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.
Атрад пад назвай Reweb сфарміраваны з 7 чалавек - студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і дзяржуніверсітэта ім. П. Машэрава, а таксама навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
"Кожны з рабят прайшоў адбор яшчэ з лютага. Напрыклад, камандзірам атрада стаў адзін з аўтараў праекта інтэрнэт-сэрвісу Yotravels на конкурс "100 ідэй для Беларусі" - студэнт ВДТУ Мацвей Мацвееў.
Цяпер ён і іншыя рабяты складуць каманду праграмістаў, вэб-дызайнераў, маркетолага і менеджара, якія будуць дыстанцыйна выконваць праектныя заданні наймальніка - фірмы "ТыАйТы плюс", якая выступіла нашым партнёрам", - растлумачылі ў абкаме БРСМ. Першы пробны месяц працы стартуе 2 мая. Як адзначыў дырэктар фірмы "ТыАйТы плюс" Максім Волкаў, да ідэі прыцягнуць актыўную і перспектыўную моладзь ён прыйшоў, пабыўшы экспертам на конкурсе "100 ідэй для Беларусі".
"Я ўбачыў, што ёсць шмат таленавітых рабят, якія хочуць працаваць. А ў нашай сферы якраз адчуваецца недахоп у кадрах, якія імкнуцца крэатывіць, а не сядзець на адным заробку. Так з'явіўся праект па стварэнні не проста студатрада, а, у перспектыве, самастойнай арганізацыі. Спачатку яны будуць аформлены на чвэрць стаўкі і працаваць пад нашым наглядам як вэб-студыя - займацца стварэннем, суправаджэннем і прасоўваннем сайтаў. Разлічваем, што да канца месяца іх праекты выйдуць на акупнасць. Але ў перспектыве не выключаецца ідэя стварэння ўласнага прадукту, які будзем прасоўваць", - заключыў Максім Волкаў.
Кацярына Князева - БЕЛТА.