Першы ў Віцебскай вобласці ветрапарк запрацуе ў 2019 годзе
Першы ў Віцебскай вобласці ветрапарк будзе створаны ў Лёзненскім раёне і ўведзены ў эксплуатацыю да лета 2019 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар кампаніі-інвестара ТАА "Ветрават" Валерый Аляксандраў.
У рэалізацыю праекта мяркуецца інвеставаць каля $8 млн запазычаных сродкаў і ўласных рэсурсаў прадпрыемства. Аб'ём выпрацоўкі экалагічна чыстай энергіі складзе каля 20 млн кВт/г у год. Гэта супастальна з гадавым аб'ёмам спажыванай электраэнергіі населеным пунктам з колькасцю жыхароў каля 2 тыс. чалавек, растлумачыў Валерый Аляксандраў.
Выпрацоўваемая энергія будзе пастаўляцца ў беларускую энергасістэму. Аснову парка складуць дзве ветраустаноўкі нямецкай кампаніі Vensys сумарнай магутнасцю каля 6 МВт. Яны валодаюць шэрагам канкурэнтных пераваг. У прыватнасці, дзякуючы выкарыстанню ў канструкцыі пастаяннага магніта ветракі працуюць бясшумна, а таксама энергаэфектыўна. Пры гэтым вытворца зялёнай электрычнасці мае намер максімальна выкарыстоўваць спадарожнае абсталяванне беларускіх прадпрыемстваў, падкрэсліў дырэктар.
Пляцоўка для ўстаноўкі ветрагенератараў вызначана ў раёне вёсак Велешкавічы, Сіманава, Гаршэва, Емяльянава. Праект прадугледжвае стварэнне трох працоўных месцаў. Гэта будуць інжынеры, якія пройдуць навучанне ў аўтарызаваным цэнтры нямецкага вытворцы.
БЕЛТА, фота з адкрытых крыніц.