Першы намеснік генеральнага дырэктара цэнтра культуры "Віцебск" Алена Серабракова ўзнагароджана медалём "За працоўныя заслугі"
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды больш чым 40 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.
"Сёння па даручэнні Прэзідэнта будуць уручаны дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны. Кожны з вас - гэта ўвасабленне прафесіяналізму, надзейнасці і вернасці службоваму абавязку, гатоўнасці браць на сябе адказнасць за прымаемыя рашэнні. Вы з гонарам ідзяце па сваім абраным жыццёвым працоўным шляху і служыце прыкладам для пераймання. Вынікі, якіх вы асабіста змаглі дамагчыся, вашы арганізацыі, - гэта гонар для нашай краіны", - сказаў Раман Галоўчанка.